Антонімы, іх роля ў маўленні: Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект

24.03.2011

Даслала Юлія Паўлава (ДУА “Гімназія № 1 г.Барысава”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Педагагічнае крэда: не з ведамі да вучняў, а з вучнямі да ведаў. Добра валодаю камп’ютарам, таму большасць маіх урокаў праходзіць з выкарыстаннем сучасных інтэрактыўных тэхналогій. У канцы 2010 года дырэктар гімназіі набыла ў школу цікавы сродак навучання – інтэрактыўную дошку. Я асвоіла яе за два-тры тыдні і зараз ужо праводжу ўрокі з яе дапамогай. Мне, а галоўнае вучням, вельмі падабаецца. Гэта і эканоміць час, і для дзяцей цікава.

Беларуская мова, 5 клас

Мэты ўрока: садзейнічаць паглыбленню ведаў пра ролю антонімаў у беларускай мове; удасканальваць ўменне знаходзіць антонімы ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю; фарміраваць ўменне падбіраць антонімы да слоў розных семантычных груп; стварыць умовы для папаўнення лексічнага запасу вучняў; фарміраваць навыкі правільнага пісьма; выхоўваць любоў да Беларусі, павагу да матуль.

Абсталяванне: інтэрактыўная дошка, “Слоўнік антонімаў” У.М.Лазоўскі. Каб праглядзець прэзентацыі, трэба, каб на камп’ютары была ўстаноўлена праграма SMART Board (спампаваць).

Спампаваць: план-канспект урока  (doc 53 Kb), прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі (Архіў WinRAR 13,4 Mb). Глядзі таксама: Правапіс у, ў