CEEP: Адукацыйная праграма ў ЗША для беларускіх школьнікаў

28.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 сакавіка!

Cultural and Educational Enrichment Project (CEEP) прадугледжвае пяць тыдняў побыту ў амерыканскіх сем’ях для старшакласнікаў з Беларусі. Удзельнікаў чакае праграма, якая дасць уяўленне пра мясцовую супольнасць, штат і краіну; бізнэс-тыдзень на тэрыторыі ўніверсітэта; валанцёрская дзейнасць і выкананне праектаў з прымаючай сям’ёй.

Патрабаванні да ўдзельнікаў

· Добрая англійская мова
· Прынамсі год навучання ў сярэдняй школе наперадзе
· Цікавасць да бізнес-навучання
· Лідэрскі патэнцыял
· Акадэмічныя дасягненні
· Адаптацыйныя здольнасці
· Падача заяўкі ў належны тэрмін

25 паўфіналістаў на падставе пададзеных заявак будуць запрошаны на сумоўе ў Мінску. 12 фіналістаў будуць запрошаны на далейшае сумоўе і тэставанне.


Запоўніць заяўку онлайн
Сцягнуць форму заяўкі

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Людмілы Булойчык: тэл. (17) 504 92 80, маб.тэл (029) 681 52 95. Заяўкі дасылайце на электронны адрас calhouns@elltel.net