Opportunity Program: Праграма для студэнтаў, што хочуць навучацца ў ЗША

31.03.2011

Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвяшчае праграму падтрымкі працэсу навучання ў ЗША для студэнтаў, якія маюць высокую кваліфікацыю, але не ў стане пакрыць выдаткі на навучанне ў амерыканскай ВНУ.

Праграма дае сродкі для пакрыцця выдаткаў, з якімі сутыкаюцца таленавітыя, але маламаёмасныя замежныя студэнты, якія яшчэ не маюць стыпендый ў ЗША альбо навучанне якіх фінансуецца іншымі дзяржаўнымі праграмамі абмену ЗША.

Студэнты павінны падаваць заяўкі ў акрэдытаваныя дзяржаўныя ўстановы на навучанне ў аспірантуры альбо на ўзровень ніжэй.

Праграма можа пакрываць выдаткі на аплату экзаменаў, праезд, пражыванне і харчаванне на экзаменацыйных участках, размешчаных далёка ад дома навучэнца, рэгістрацыйных зборы на навучанне ў ВНУ ЗША, аплату кур’ерскіх выдаткаў на пасылку заяўкі ў ЗША, выдаткі на пераклад і сертыфікацыю афіцыйных дакументаў і матэрыялаў студэнта, візавыя выдаткі, праезд, пражыванне і харчаванне ў консульскіх аддзелах для праходжаньня візавага сумоўя, размешчаных далёка ад дома навучэнца, праезд ў ЗША да ВНУ, дзе будзе вучыцца студэнт і / альбо аднаразовае пакрыццё выдаткаў на пражыванне замежных студэнтаў ў ЗША.



Паводле рассылкі belngo.info