Расклад: серада - 10.00, 16.00; субота - 15.00. Кантактны тэл.: 74–39–17
У лютым у Гродне пачаў працаваць археалагічны гурток, разлічаны на малодшых гарадзенцаў.
Гурток дзейнічае пры гарадзенскім дзяржаўным археалагічным музеі.
Карэспандэнт «Твайго стылю» паразмаўляў з кіраўніцай гуртка Вольгай Грышко:
- Хто быў ініцыятарам стварэння гуртка?
- Ідэя належыць дырэктару музея.
- Ці толькі на дзяцей разлічаны гурток?
- Гурток разлічаны найперш на школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных установаў навучальных установаў.
Але пакуль на гурток ходзяць толькі школьнікі 5–8 класаў.
- Чым будуць займацца ўдзельнікі гуртка?
- Пакуль мы з дзецьмі ходзім у музеі. Нядаўна, напрыклад, хадзілі ў музей геалогіі, бо археалогія звязана з многімі навукамі і з геалогіяй у тым ліку.
Яшчэ праглядаем фільмы пра археалогію, слайдшоў…
Чытаю лекцыі па археалогіі «Археалогія і закон».
Распавядала дзецям пра чорных капальнікаў.
Плануем паездкі па Гродзенскай вобласці.
- Ці дазволяць дзецям капаць?
- Канешне! У сярэдзіне вясны плануюцца раскопкі на Новым Замку, дзе мы абавязкова будзем удзельнічаць.
- Наколькі цяперашнія дзеці цікавяцца гісторыяй?
- Тыя, што ходзяць да мяне, дакладна – так!
Ёсць нават два хлопчыкі, якія займаюцца нумізматыкай.
Праўда, чамусці не ведалі барацінак (назва медных солідаў («шелягов»).
Гэта манета, якая чаканілася Цітам Лівіям Бараціні (адкуль і назва) ў 1659–68 гадах на манетных дварах Польшчы і Вялікага княства Літоўскага і велімі распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі (– заўвага аўтара).
На першыя заняткі прыносілі ўсе тое, што назбіралі пад нагамі.
Нават быў такі смешны выпадак: прынеслі мне нейкую костку. Гляджу костка як костка – нічога асаблівага. А яны мне: «Гэта дакладна не крэмянь?”
Такія ўжо фантазеры!
- Шмат было ахвотных наведваць гурток?
- Так, ахвотнікаў было шмат, толькі чамусці на першую сустрэчу прыйшлі толькі чатыры чалавекі.
На наступную, праўда, прыйшло ўжо больш. Зараз гурток наведваюць двацаць два чалавекі, падзеленыя на тры групы.
Цікава тое, што дзеці пераважна з ускраін горада.
Калі я абыходзіла школы з аб’явай пра набор у археалагічны гурток, то імкнулася абыйсці ўсе школы ў цэнтры горада, бо дзецям бліжэй было б хадзіць на гурток.
Але большасць дзяцей ездзяць з Вішняўца...
- Магчыма, гэты артыкул натхніць яшчэ кагосьці запісацца да вас. Гэта магчыма?
- Так, вядома.
Трэба затэлефанаваць па нумары 74–39–17. А заняткі ў нас у сераду ў 10.00 і 16.00, і ў суботу ў 15.00 (аўдыторыя 14 у Новым Замку).
Запрашаю ўсіх ахвотных!
Размаўляла Ірына Мілінкевіч, Твой стыль
Гродна: Археалагічны гурток для школьнікаў
19.04.2011