Апошні тэрмін падачы заявак – 6 мая
Шаноўныя сябры!
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь і Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашаюць да ўдзелу ў Школе адукатараў-2011, якая будзе праходзіць 20–22 мая!
Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне распрацоўкі і правядзення кароткатэрміновых адукацыйных праграм (курсаў, лекцый, семінараў, трэнінгаў і г.д.) на аснове стратэгіі актыўнага навучання.
У час працы Школы яе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць канцэпцыі адукацыйных мерапрыемстваў (мэтавыя групы, мэты і задачы, крытэрыі ацэнкі паспяховасці мерапрыемства і г.д.), якія можна будзе заявіць пазней да ўдзелу ў межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, які будзе ладзіцца з 24 верасня да 4 кастрычніка 2011 г.
Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць да 6 мая электронную анкету-заяўку.
Апісанне канцэпцыі і папярэдняй праграмы Школы (doc 47,5 Kb)
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас shkola.adukatara@gmail.com .
Школа адукатараў-2011
26.04.2011