10.05.2011
Апошні тэрмін падачы заявак – 16 мая
Абвешчаны набор на міжнародны трэнінг (Польшча 20 – 27 чэрвеня) для асобаў, якія працуюць з моладдзю.
Да ўдзелу запрашаюцца адукатары з Беларусі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славакіі ды Венгрыі.
Працоўная мова – англійская. Арганізатары забяспечваюць жытлом, ежай, кампенсуюць 65% дарожных выдаткаў.
Даслаць заяўку і задаць дадатковыя пытанні можна праз oconop@gmail.com (Olga Conop, Unitas in Diversitate Foundation).