Мінск: Метадычны семінар «Канструктыўныя метады адукацыі дарослых»

16.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 18 мая

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» сумесна з Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband eV» (Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) у Рэспубліцы Беларусь праводзіць 26–28 мая 2011 года метадычны семінар:
«Канструктыўныя метады адукацыі дарослых».

Вядуць семінар: д-р Гернат Грэснер, выкладчык Еўрапейскага інстытута завочнага навучання Гамбурга; Ганна Стань, аспірант Універсітэта Білефельда.

Мэта семінара – пазнаёміцца з канструктыўнымі метадамі адукацыі дарослых, папрактыкавацца і адрэфлексаваць іх.
На семінары будзе зладжана спроба прэзентацыі «характэрных» метадаў ды іх прайграванне. Да кожнага тэматычнага блоку будуць агучаны кароткія ўводзіны, пасля адбудзецца адпрацоўка метадаў у трэнінгавай рэжыме (пераважна ў форме групавой работы), пасля іх сумесны аналіз і падвядзенне вынікаў.

Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку на ўказаны ніжэй электронны адрас ці праз факс да 18 мая:
e-mail: lijambeve@yandex.by (Мбеве Лілія), факс: 285–78–68.

У заяўцы неабходна пазначыць:

Прозвішча, імя, імя па бацьку.
Месца пражывання.
Месца працы.
Дзейнасць па адукацыі дарослых.
Кантактныя звесткі: e-mail, тэлефон.

Колькасць удзельнікаў семінара абмежаваная. Крытэрыямі адбору будуць: забеспячэнне прадстаўніцтва рэгіёнаў і сектараў (дзяржаўны, некамерцыйны, камерцыйны), ступень зангажаванасці заяўніка ў адукацыю дарослых, а таксама час падачы заяўкі. Запрашэнне для ўдзелу ў семінары будзе выслана праз электронную пошту 20 мая.

Месца правядзення семінара: г. Мінск, вул. Някрасава, 20. ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Выдаткі (харчаванне і пражыванне падчас семінара) – за кошт удзельнікаў ці камандыруючага боку.

Спампаваць інфармацыйны ліст (32,0 Kb).