Мінск: Семінар для выкладчыкаў вышэйшай школы

18.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 27 мая 

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» 3–4 чэрвеня 2011 г. праводзіць семінар «Аб Еўрапейскім Саюзе ў вышэйшай школе: формы і метады работы».

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі разнастайных дысцыплін (гісторыі, паліталогіі, філасофіі, міжнародных адносінаў, культуролагі і г.д.), а таксама супрацоўнікі міжнародных аддзелаў ВНУ.

Семінар пройдзе ў Мінску. Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца пражываннем і харчаваннем.

Для ўдзелу неабходна да 27 мая 2011 г. даслаць арганізатарам запоўненую форму заяўкі.