Заключны урок- спаборніцтва па тэме «Асновы кінематыкі»
Даслаў Леанід Ярмольчык (Высокаўская школа) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Клас: 9. Узровень вывучэння фізікі: базавы.
Мэта ўрока:
праверка здольнасці прымянення вучнямі ведаў па тэме “Асновы кінематыкі” пры выкананні тэста і пры рашэнні задач.
Задачы ўрока:
- стварыць на ўроку сітуацыі самавызначэння вучняў на вынік іх пазнавальнай дзейнасці, сітуацыі ўзаемадзеяння, кааперацыі, самаацэнкі і самакантролю;
- стварыць умовы для асэнсавання вучнямі каштоўнасці “гонар за поспехі сваіх суайчыннікаў”, а таксама ўмовы для развіцця ў вучняў лідэрскіх якасцей.
План урока:
1. Уступнае слова настаўніка.
2. Стварэнне каманд.
3. Правядзенне спаборніцтваў:
• бінарны тэст;
• рашэнне тэставых задач;
• рашэнне задач на атрыманне ўзнагарод: залатога, срэбнага і бронзавага медалёў.
4. Падвядзенне вынікаў урока. Уручэнне пераможцам медалёў і сертыфікаў адзнакі.
Абсталяванне:
бланкі з бінарным тэстам, папяровыя стужкі сіняга, жоўтага, чорнага, зялёнага і чырвонага колераў, клей, стэнд “Стоп-тэст”, перфакарты з задачамі, задачы на атрыманне медалёў, запісаныя на асобных аркушах паперы, медалі і сертыфікаты адзнакі.
Спампаваць (doc Kb)