Распрацоўка ўрока
Даслала Юлія Фядзяніна (бабруйская СШ №6) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: Гісторыя Беларусі.
Клас: 9 агульнаадукацыйнай школы.
Узровень навучання: базавы.
Месца ўрока ў тэме: восьмы ўрок раздела «БССР у гады Сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў».
Тып урока: камбінаваны.
Навучальная мэта ўрока
Мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць: становішча краіны пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, прычыны стварэння ААН, значэнне для БССР удзелу ў ААН; вучні будуць умець: вызначаць гістарычныя падзеі і рабіць высновы; паспяхова адкажуць на пастаўленныя пытанні.
Задачы асобаснага развіцця вучняў:
- стварыць умовы для эфектыўнай ўзаемадзейнасці вучняў у парах і групах;
- спрыяць фарміраванню і развіццю самастойнага мыслення вучняў;
- стварыць умовы для фарміравання цікавасці вучняў да гістарычнага мінулага і яго сувязі з сучаснасцю.
Спампаваць (doc 93 Kb)
«Удзел БССР у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый»
19.05.2011