З досведу падрыхтоўкі і правядзення ў школе краязнаўчага даследавання
Даслала Наталля Ільініч (в.Талька, Пухавіцкі раён) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
7 школьных каманд (5–11 кл.) ажыццявілі этнаграфічныя экспедыцыі ў «сваю» вёску, паспрабавалі знайсці элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры згодна з прапанаваным планам. Паводле вынікаў экспедыцый праведзена этнаграфічная гульня-віктарына.
-Як называлася пральная машына ў вёсцы Слабодка гадоў 100 таму назад? Што выконвала ролю пральнага парашка? Пра гэта нам расказала на Слабодцы Галіна Мікалаеўна Каралькова (Кульбіцкая)...
- Марцінчык Васіль Аляксандравіч з Церабутаў расказаў нам, што ў 1930-ыя гады сям’ю яго бацькі аштрафавалі за тое, што бацька закалоў свайго кабана, абсмаліў і разабраў. Прыйшоў участковы і наклаў штраф 100 рублёў. За што аштрафавалі сям’ю Марцінчыкаў. Што яны няправільна зрабілі?..
- Соф’я Пятроўна Старадубец з Мацеевічаў расказала нам, што яе маці назвала свайго першага ўнука рэдкім імем Юльян у гонар нейкага свайго знакамітага земляка. Хто ён? У гонар каго і чаму мацеевіцкая жанчына дала свайму ўнуку такое імя?..
- Усе ведаюць, што бор – гэта лес. Аказваецца, гэта слова азначала не проста лес, а адзінку вымярэння – чаго?..
Спампаваць матэрыял (doc 71 Kb)
«Этнаграфія маёй вёскі»
24.05.2011