29.05.2011
Інтэграваны ўрок-гульня для вучняў малодшай школы
Даслала Наталля Аржанава (СШ №1, г.Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Інтэграваны ўрок (матэматыка, астраномія) з’яўляецца ўніверсальным і можа выкарыстоўвацца настаўнікамі пачатковай школы для выніковага кантролю ведаў у 1, 2, 3 і 4-х класах з беларускай мовай навучання.
Урок дазваляе не толькі праверыць засваенне матэрыялу, але і развівае цікавасць да прадмета, лагічнае мысленне, пашырае веды аб іншых навуках, у нашым выпадку – астраноміі.
Сцэнар урока (doc 42,5 Kb)
Прэзентацыя (9,5 Mb)