10 – 18 жніўня
Запрашаем да ўдзелу ў беларускамоўным летніку!
«Паўночны Вецер» – гэта моладзь, якая выпраўляецца за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок у Браслаўскім раёне. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнай Беларусі. Гэта гутаркі і семінары па грамадскіх і філасофскіх пытаннях. Пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры, а таксама заняткі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш. Гэта музычныя вечарыны каля вогнішча...
Летнік адбудзецца 10–18 жніўня 2011 г.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў (магчымае выйсце за пазначаныя ўзроставыя межы павінна быць абгрунтаваным).
Спонсар летніка – цэнтр пазашкольнай працы «Кантакт» Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Кантакты і інфармацыя: +37529 5076263, Аляксей; http://vkontakte.ru/club10699130 .
Паўночны Вецер – 2011
13.07.2011