Кансультант па нямецкай мове ў школе

16.07.2011

Кансультант па нямецкай мове як замежнай Інстытута імя Гётэ адказвае за пытанні супрацы ў галіне адукацыі і нямецкай мовы са школамі.

Галоўная ўвага надаецца спрыянню ў выкладанні нямецкай мовы ў школах Беларусі і паляпшэнню якасці сістэмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. У супрацы з Міністэрствам адукацыі праводзяцца конкурсы для вучняў і семінары па павышэнню кваліфікацыі праз беларускія ўстановы павышэння кваліфікацыі. Пры гэтым выкарыстоўваецца перш за ўсё патэнцыял мультыплікатараў, якія былі падрыхтаваны ў 2001–2003 гг. у рамках асобнага праекта.

Кансультант па нямецкай мове курыруе стыпендыяльную праграму Службы педагагічных абменаў (PAD) у Беларусі.

За прафесінай кансультацыяй настаўнікі нямецкай мовы могуць звяртацца да:

спадарыні Катарыны Ланге
Tel.: +375 17 2374538
Fax: +375 17 2374679
exu@minsk.goethe.org

Паводле goethe.de