Апошні тэрмін падачы заявак – 15 верасня 2011 г.
Конкурс малых грантаў скіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых праектаў. Падаваць заяўкі могуць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадзянскія і моладзевыя ініцыятывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінска.
Прыярытэтныя кірункі:
- Рэгіянальныя праекты;
- Праекты, скіраваныя на інфармаванне грамадзянаў і развіццё лакальных СМІ;
- Праекты, скіраваныя на абарону эканамічных і іншых правоў і інтарэсаў грамадзянаў;
- Адукацыйныя, моладзевыя, культурныя і спартовыя ініцыятывы.
Не падтрымліваюцца:
- Праекты, сутнасць якіх скіравана толькі на чальцоў арганізацыі-заяўніка;
- Праекты, сумма якіх перавышае 500 даляраў ЗША;
- Дафінансаванне больш буйных праектаў. (У выключных выпадках дафінансаванне больш буйных праектаў магчыма.)
Форма заяўкі:
1. Інфармацыя пра праект:
– назва праекта;
– назва ініцыятывы, арганізацыі;
– кантактная асоба (тэлефон, e-mail);
– працягласць праекта (праект мусіць быць выкананы да 30 лістапада 2011 г.).
2. Кароткае апісанне праекта (не больш за паўстаронкі);
3. Інфармацыя пра арганізатараў;
4. Мэта праекта і мэтавая група;
5. Апісанне дзейнасці і план мерапрыемстваў;
6. Чаканы вынік;
7. Бюджэт праекта.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасня 2011 г.
Заяўкі прымаюцца ў электронным варыянце да 15 верасня 2011 года на Е-mail: yic.minsk@gmail.com .
Паводле рассылкі belngo.info
«Падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў»: Конкурс малых грантаў
02.09.2011