З пошты Nastaunika.info
Паважаныя Калегі,
Паведамляю вам, што Смаргонская гімназія абыйшла каля 500 еўрапейскіх навучальных устаноў, для ўдзелу ў міжнародным праекце па вывучэнні правоў чалавека ў школе. Делегаты гімназіі і навучэнцы былі запрошаныя ў Берлін для прэзентацыі і абароны праекта перад экспертамі Еўропы. Там жа мы сустрэліся і са школай-пабрацімам з Франкфурта на Майне, куды мы адпраўляемся ў Кастрычніку. Затым чакаем іх да сябе ў госці, для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, дзе ўдзельнікі падзеляцца сваімі даследаваннямі, відэафільмамі, наведаюць ўрокі.
Так выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дапамагло нам рэалізаваць цікавыя праекты са сваімі аднагодкамі з Еўропы. Інфармацыйны цэнтр гімназіі па навучанні правам дзіцяці напісаў некалькі дапаможнікаў для педагогаў і навучэнцаў па імплементацыі Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці ў школе і соцыуме (адно з якіх заняло 1 месца ў рэспубліцы, падчас правядзення міністэрствам адукацыі конкурсу метадычных матэрыялаў сярод устаноў адукацыі рэспублікі).
Кіраўнік праекта-Калінін Уладзімір
Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – найлепшыя ў Еўропе
21.09.2011