«Прыгоды Супер-Піфа»

18.10.2011

Онлайн-бяспека для імбрыкаў

Знаёмцеся з сям’ёй Каліноўскіх – звычайнай сям’ёй, якая жыве недзе ў Цэнтральнай Еўропе. Як і многія з нас, старэйшыя і малодшыя Каліноўскія процьму часу праводзяць у інтэрнэце – размаўляюць ў сацыяльных сетках, гуляюць у онлайн-гульні, пампуюць музыку, глядзяць спартыўныя трансляцыі, робяць онлайн-пакупкі, знаёмяцца на сайтах знаёмстваў.

Сямейны комікс-серыял «Прыгоды Супер-Піфа» раскажа пра тое, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце. Як абараніць сваю асабістую інфармацыю ад цікаўных вачэй, як зберагчы свае паролі, файлы, паштовыя скрыні ад нядобразычліўцаў, як засцерагчы «онлайн-фінансы» ад зламыснікаў і інш.

Простыя адказы на звычайныя пытанні, з якімі звычайныя людзі сутыкаюцца ў сваім онлайн-жыцці ледзь не штодня.

Эпізод 1
Пазнаёмцеся з Каліноўскім

Увесь дзень сям’я праводзіць у інтэрнэце. Пры гэтым часцяком забываючыся на элементарныя правілы бяспекі. І што б яны рабілі без дапамогі супер-героя?

Эпізод 2
Італьянскі жаніх

Таццяна цэлымі днямі шукае на сайтах знаёмстваў замежнага прынца. Закаханы ў яе Віктар вырашае прадставіцца ў онлайне італьянцам. Але як?

Эпізод 3
Геймер

Любімая онлайн-гульня Івана раптам стала недаступнай. Што рабіць? Ён жа яшчэ не прайшоў і паловы квэстаў...

Эпізод 4
Скрадзены альбом

Барыс і яго рок-гурт даведваюцца, што іх запісы нейкім чынам трапілі ў сетку. Як абараніць сваю музыку ад піратаў?

Эпізод 5
Вясёлых Калядаў!

Напярэдадні свята Вольга вырашае замовіць падарункі ў інтэрнэт-краме. Але што калі інфармацыя з яе карткі трапіць у рукі злодзеяў?

Эпізод 6
Каханне і футбол

Віктар з калегамі вырашаюць паглядзець онлайн-трансляцыю матча. У Таццяны прызначана інтэрнэт-спатканне з прыхільнікам. Але вось бяда – абодва сайты раптам аказаліся недаступныя.

Эпізод 7
Басейн

Пакуль Барыс плаваў у басейне, з шафы ў гардэробе знік ягоны ноўтбук. Барыс пачынае згадваць, якія важныя файлы і паролі маглі патрапіць у чужыя рукі.

Эпізод 8
Мора, сонца і пясок

Фотаздымкі, якія Таня даслала з адпачынку сяброўцы па скайпе, раптам “усплываюць” у інтэрнэце, у сацыяльнай сетцы.

Эпізод 9
Вірус!

Вольга падбірае на вуліцы кацяня. Тое прамокла пад дажджом і захварэла. Іван згаджаецца пасядзець з кацянём дома – папрацаваць дыстанцыйна. Але высвятляецца, што ягоны кампутар таксама «захварэў».



superpeif.com