Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз. Мінск: «Тетра Системс», 2007.
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання. Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў вучэбным матэрыяле. У сучасных падручніках i дапаможніках, на думку аўтара, павінна быць толькі тое, што паўплывае на фарміраванне ў моладзі універсальнага погляду на беларускую духоўную культуру ўвогуле. Аўтар усведамляе пастаўленую перад сабой задачу менавіта ў вылучэнні рэчаў, важных для фарміравання вучнёўскіх здольнасцей да філасофскага асэнсавання рэчаіснасці, вызначэння месца чалавека сярод людзей, яго маральных прынцыпаў, агульначалавечых каштоўнасцей. Між іншым, змест праграмы па літаратуры ў старшых класах якраз i прадугледжвае ўсё вышэйназванае. Шматслоўнасць, занавучанасць падручнікаў i дапаможнікаў не спрыяюць папулярызацыі каштоўнага для душаў i розумаў нашых юных сучаснікаў. Даўно вядома, што ўсё незразумелае i складанае нішчыць жаданне моладзі авалодаць ведамі, карыснымі для яе духоўнага сталення.
Спампаваць (pdf 1,74 Mb)
ЗМЕСТ
Ад аўтара
ЛІТАРАТУРА СТАРАЖЫТНАЙ РУСІ ХІ-ХІІІ стст
«Слова пра паход Ігаравы»
Кірыла Тураўскі
Еўфрасіння Полацкая
ЛІТАРАТУРА ХІУ – ПАЧАТКУ XVI стст
«Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх»
Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г
Хроніка Вялікага княства Літоўскага i Жамойцкага
«Хроніка Бахаўца»
ЛІТАРАТУРА XVI – ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVII стст
Францыск Скарына
Мікола Гусоўскі
Сымон Будны
Васіль Цяпінскі
Мялецій Сматрыцкі
Афанасій Філіповіч
Сімяон Полацкі
На лянотніка
ЛІТАРАТУРА XVIII ст
Каятан Марашэўскі
ЛІТАРАТУРА XIX-XX стст
Ян Чачот
Магіла Міндоўга
Бірута, Кейстутава жонка
Альгерд, вялікі князь ліцвінскі
Ганна Вітаўтава i Алена Амулічова
Разлад Вітаўта з Ягайлам
Ян Баршчэўскі
«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» — мастацкае ўвасабленне нацыянальнай веры беларусаў
Ян Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы i перамогу чалавека над злом
Назначэнне фантастычнага ў творах Яна Баршчэўскага
Адметнасць алегорыі
Цэнтральная праблема «Шляхціца Завальні...»
Сэнс назвы твора
Роля лірычных адступленняў i пейзажных замалёвак
Пераказ некаторых апавяданняў
Паданне ад Севярына пра зямныя скарбы
Зухаватыя ўчынкі
Вужыная карона
Ваўкалак
Дзіўны кій
Белая Сорока
Уладзіслаў Сыракомля
Добрыя весці
Вінцэсь Каратынскі
Вікенцій Равінскі
Канстанцін Вераніцын
Кастусь Каліноўскі
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Камедыя «Пінская шляхта»
Францішак Багушэвіч
Янка Лучына
Цётка (Алаіза Пашкевіч)
Ядвйгін Ш
Максім Багдановіч
Патрыятычная лірыка Максіма Багдановіча
Янка Купала
Асноўныя матывы i вобразы паэзіі Янкі Купалы.
Тэма народнага жыцця i любоў да Радзімы ў творчасці паэта
Тэма паэта i паэзіі ў творчасці Янкі Купалы.
Дэмакратызм i народнасць яго творчасці
Драматургічнае майстэрства Янкі Купалы
Якуб Колас
Паэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства
Духоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»
Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля»
Жанравыя асаблівасці паэмы
Служэнне народу — асноўны абавязак мастака
Паэма «Сымон-музыка»
Трылогія «На ростанях». Вобраз Лабановіча
Духоўны свет, маральная высакароднасць героя
Народ у трылогіі «На ростанях». Вобразы сялян-палешукоў
Трылогія «На ростанях»
Міхась Зарэцкі
Вязьмо
Цана — жыццё
Кузьма Чорны
Пошукі будучыні
Раман «Пошукі будучыні», яго асноўныя праблемы
Іван Мележ
Палеская хроніка
Людзі на балоце
Подых навальніцы
Завеі, снежань
Васіль Быкаў
Знак бяды
Аповесць «Знак бяды», яе ідэйны змест
Вобразы Петрака i Сцепаніды
Аблава
Трагедыя Хведара Роўбы i яго сям’і ў аповесці «Аблава»
Уладзімір Караткевіч
Вобраз Алеся Загорскага i яго назначэнне ў рамане «Каласы пад сярпом тваім»
Каласы пад сярпом тваім
Янка Брыль
Птушкі i гнёзды
Кніга адной маладосці
Сцюдзёны вырай. Аповесць першая
Гнёзды за дымам. Аповесць другая
«Увесь свет — адзін дом»
Іван Шамякін
Сэрца на далоні
Аналіз i пераказ зместу
Паводле Кamunikat.org
Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз
25.10.2011