Заяўкі можна дасылаць да 9 лістапада 2011 г.
У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў «Ода прадпрымальніку».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў. Конкурс выступаў у падтрымку прадпрымальнікаў, якія спрыяюць развіццю прадпрымальніцкай культуры і падтрымліваюць ідэалогію развіцця прыватнай ініцыятывы. Выступ павіннен гучаць у вуснай форме на рускай або беларускай мове. Працягласць – да 5 хвілін.
1) Першы этап конкурсу – выступ перад журы. Журы выбірае 10 найлепшых удзельнікаў.
2) Другі этап конкурсу – размяшчэнне відэа. Запісы выступаў на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. На працягу тыдня канкурсанты будуць ацэньвацца наведнікамі сайта. Пераможцы будуць вызначаныя ў дзвюх намінацыях: Прафесійны прамоўца і Пераможца паводле галасавання гледачоў.
3) Пераможцы змогуць выступіць на заключнай цырымоніі закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску перад аўдыторыяй у 100 чалавек і атрымаюць каштоўныя прызы.
У склад журы ўваходзяць:
- Андрэй Саўчанка, галоўны рэжысёр тэатра «Кампанія» старэйшы выкладчык кафедры майстэрства акцёра Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;
- Крысціна Вітушка, начальнік аддзела маркетынгу і PR Беларускага банка Малога Бізнесу;
- Зміцер Бурнашаў, дырэктар Дэпартамента падтрымкі прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў Enterprise Estonia;
- Галіна Абрамовіч, рэдактар партала BEL.BIZ.
Усё жадаючыя прыняць удзел у конкурсе могуць дасылаць свае заяўкі па email: info@bel.biz да 9 лістапада. Першы этап конкурсу адбудзецца 9 лістапада 2011 г. у Мінску.
Паводле week.bel.biz
«Ода прадпрымальніку»: Конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў
25.10.2011