Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ

28.10.2011

Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: Нарысы і эсэ
Мінск: «Мастацкая літаратура», 2008. Выдавецкая серыя «Бібліятэка школьніка» 



Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.

Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтара своеасаблівы: сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным эсэ з выкарыстаннем надзвычай багатага матэрыялу ў галіне філалогіі. 

Спампаваць (pdf 1,48 Mb)

Паводле kamunikat.org