Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2011 г.
Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд «Borussia», Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і некаторых вобласцяў Расійскай Федэрацыі на стажыроўку ў Польшчу!
У праграме «Study Tours to Poland» могуць паўдзельнічаць студэнты:
• ва ўзросце ад 18 да 21 года (гады нараджэння 1990–1993), якія навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (Бранская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Ноўгарадская вобласць) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых краін;
• з высокімі паказчыкамі паспяховасці, актыўным удзелам у грамадскім жыцці.
Кандыдаты павінны да 30.11.2011 г. даслаць заяўку на ўдзел у праграме.
Заяўка кандыдата складаецца з:
• запоўненага фармуляра заяўкі (онлайн),
• далучаных файлаў: рэкамендацыйны ліст, ксеракопія пашпарта, ксеракопія заліковай кніжкі, заява кандыдата аб тым, што ён раней ўдзельнічаў у праграме Study Tours to Poland адпаведна ўзору).
Фармуляр заяўкі
Заява кандыдата аб тым, што ён раней не ўдзельнічаў у праграме«Study Tours to Poland» i Study Visit in Gdynia (Узор)
Інструкцыя да рэкамендацыйнага ліста
Выдаткі па ўдзеле ў праграме «Study Tours to Poland» для студэнтаў
Выдаткі на пражыванне і харчаванне
Арганізатары праграмы бяруць на сябе выдаткі па пражыванні і харчаванні на тэрыторыі Польшчы падчас візіту.
Выдаткі па праграме
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту.
Візавыя выдаткі
Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, як, напрыклад, кошт даезду да консульства.
Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхаванне для атрымання ўяздной візы ў Польшчу.
Выдаткі на праезд
Удзельнікі праграмы «Study Tours to Poland» для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў, звязаных з паездкай у Польшчу:
a) паездка ў Польшчу
• Удзельнікам вернуць частку выдаткаў, звязаных з паездкай у Польшчу сродкамі міжнароднай камунікацыі ў сувязі з удзелам у візіце ў рамах «Study Tours to Poland» для студэнтаў, у форме фіксаванай сумы. Памер гэтай сумы для асобных удзельнікаў налічваецца ў залежнасці ад той вобласці, у якой знаходзіцца ВНУ, дзе вучыцца ўдзельнік. Удзельніку вернуць сродкі (фіксаваную суму) на падставе арыгіналаў білетаў пасля прыезду ў Польшчу.
• Выдаткі на праезд па Польшчы сродкамі рэспубліканскай камунікацыі па тэрыторыі Польшчы (сродкамі грамадскага транспарту: цягнік, аўтобус) вяртаюцца арганізатарамм падчас візіту. Сродак перамяшчэння па тэрыторыі Польшчы акрэслівае арганізатар візіту.
Удзельнікі з Беларусі атрымліваюць агульную даплату да выдаткаў на праезд у Польшчу ў памеры 100 злотых.
б) Вяртанне з Польшчы
Выдаткі, звязаныя з выездам з Польшчы сродкамі міжнароднай камунікацыі, бярэ на сябе арганізатар візіту. Ён купляе білеты на тэрыторыі Польшчы.
: studytours.pl
«Study Tours to Poland» – 2012
02.11.2011