Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лістапада 2011 г. 
19–20 лістапада 2011 г. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» разам з «Цэнтрам ініцыятывы ЮНЕСКА» (Польшча), а таксама c Foundation for European studies запрашае паўдзельнічаць у Фестывалі НДА «NeGlectingObstacles » (Пераадольваючы перашкоды) 
Вашы знаёмыя ездзяць у валанцёрскія летнікі, наведваюць семінары і варштаты, навучаюцца за мяжой, яны ўвесь час у курсе апошніх падзей, у іх шмат сяброў. Хто яны? Яны моладзь НДА, валанцёры трэцяга сектару! Фестываль НДА «NeGlectingObstacles» адкрые Вам бязмежны свет магчымасцяў! 
Мэтавая аўдыторыя: 
Школьнікі старэйшых курсаў і студэнты (моладзь ва ўзросце 17–25 гадоў). 
Мэта мерапрыемства: 
Інфармаваць і матываваць. 
У часе мерапрыемства Вы даведаецеся: 
- Што такое NGO? 
- Ці ёсць NGO ў Беларусі? 
- Хто такія валанцёры? 
- Дзе і як вучацца за мяжой? 
- Якія існуюць найбліжэйшыя праграмы па вучобе і валанцёрства? 
Мерапрыемства адбудзецца 19–20 лістапада 2011 г. у 10.30 і на адрасе: г. Мінск, пр-т Машэрава, 25 офіс 241. Колькасць удзельнікаў: 20 чалавек. Працягласць: 2 дні па 3 секцыі працягласцю 1.5 гадзіны 
Кантактныя асобы: 
Юлія Лемяшова 
• тэл.: +375 29711 70 26 
• е-mail: JuliaLemeshova@gmail.com  
Іна Краўчонак 
• тэл.: +375 29 1353830 
• е-mail: ina-rs@yandex.ru  
Наталля Лісіцкая 
• тэл.: +375 29 8780480 
• е-mail: natabork@mail.ru  
Ганна Рачына 
• тэл.: +375293518361 
• е-mail: anna-rachina@yandex.ru  
Просьба: заяўкі высылаць не пазней за 16 лістапада 2011 года 
Дзейнічайце! 
Прэс-рэліз (doc 123 Kb) 
«NeGlectingObstacles»: Фестываль НДА
11.11.2011


 
  
 
