11.11.2011
29 лістапада ў Мінску адбудзецца інфармацыйны дзень па прэзентацыі праграмы «TEMPUS» у Беларусі.  TEMPUS – праграма, фінансаваная Еўразвязам ды скіраваная на падтрымку працэсаў мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Заходніх Балканаў. TEMPUS з’яўляецца часткаю еўрапейскіх палітычных праграмаў добрасуседства.
TEMPUS – праграма, фінансаваная Еўразвязам ды скіраваная на падтрымку працэсаў мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Заходніх Балканаў. TEMPUS з’яўляецца часткаю еўрапейскіх палітычных праграмаў добрасуседства. 
У межах праграмы TEMPUS абвешчаны конкурс грантаў .
Інфармацыйны дзень адбудзецца 29 лістапада на адрасе: г. Мінск, вул.Маскоўская 15, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца ў 10.30. 
 
Афіцыйны сайт праграмы  
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info


 
  
 
