9 снежня – прэм’ера мюзікла-прытчы «АПОКРЫФ».
Год таму на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча ажыццявіў яркую і нечаканую версію рок-оперы «Курган» І. Лучанка – У.Мулявіна паводле паэмы Янкі Купалы. Паэма зажыла новым жыццём, натхнёная новымі выканаўцамі, свежым пастановачным падыходам і сваеасаблівай аркестровай каларыстыкай.
Цяпер — новая маштабная работа — прэм’ерны твор сучаснага беларускага кампазітара Ларысы Сімаковіч «АПОКРЫФ» паводле прытчы Максіма Багдановіча. Не забяспечаны ні выпрабаваннем часу, ні пастановачнай «абкаткай», ні стандартам гучнага чарговага расійскага імя, адмысловы беларускі «прадукт» з беларускімі калектывамі і выканаўцамі — 9 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.
«АПОКРЫФ» Максіма Багдановіча ў Белдзяржфілармоніі
16.11.2011