11 снежня  Запрашаем на прэзентацыю методыкі «Актыўная Ацэнка» і новых метадычных выданняў для педагогаў!
Запрашаем на прэзентацыю методыкі «Актыўная Ацэнка» і новых метадычных выданняў для педагогаў! 
У праграме: 
1. Прэзентацыя методыкі «Актыўная Ацэнка» і сайта http://aacenka.by/  
2. Прэзентацыя метадычных выданняў 
Сайт http://aacenka.by/ – новы інфармацыйны рэсурс для беларускіх настаўнікаў, які прадстаўляе надзвычай папулярную ў свеце інавацыйную сістэму навучання «Актыўная Ацэнка» (Formative Assessment). Сайт ставіць сваёй мэтай папулярызацыю методыкі «Актыўная Ацэнка» ў школах Беларусі. 
На прэзентацыі выступяць эксперты з Польшчы і Беларусі, беларускія настаўнікі, якія ўжо паспрабавалі працаваць паводле прынцыпаў «Актыўнай Ацэнкі». Прадугледжана правядзенне майстар-класа па выкарыстанні методыкі «Актыўная Ацэнка». Удзельнікі прэзентацыі абмяркуюць перавагі методыкі, шляхі і бар’еры для яе распаўсюджвання ў нашай школе. 
Пытанні для дыскусіі:
- АА як філасофія навучання; 
- як зрабіць, каб вучні адчулі адказнасць за ўласную навуку і здолелі вучыцца самастойна; 
- якія чыннікі ўплываюць на навучальную атмасферу ў класе; 
- як ужываць на практыцы элементы АА; 
- якім чынам заахвоціць бацькоў да супрацы; 
- як папулярызаваць ідэі АА сярод настаўнікаў.
Запрашаем усіх зацікаўленых! Мерапрыемства адбудзецца 11 снежня (нядзеля) у памяшканні Галерэі «Ў» па адрасе: г. Мінск, пр Незалежнасці 37а. Пачатак у 10.30, заканчэнне ў 15.30. 
Колькасць месцаў абмежавана, таму просім паведаміць пра свой удзел на мэйл info@aacenka.by. Даведкі праз тэлефоны: +375296512270 Тамара, +375293779959 Наталля.
Мінск: Прэзентацыя навучальнай методыкі і метадычных выданняў
30.11.2011


 
  
 
