Рэгістрацыя – з 1 снежня 2011 г. па 22 студзеня 2012 г.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае навучэнцаў старэйшых класаў, цікаўных да сацыяльных навук, на дыстанцыйны курс «Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур».
Курс распрацаваны як альтэрнатыва школьнаму прадмету «Грамадазнаўства».
Навучанне пройдзе на адукацыйнай платформе MOODLE з 16 студзеня па 1 красавіка 2012 г.
Курс можа быць скарыстаны для падрыхтоўкі да напісання профільного эсэ (абавязковы іспыт пры паступленні ў ЕГУ), а таксама для развіцця навыкаў крытычнага мыслення, акадэмічнага чытання і пісьма.
Па сканчэнні курса на базе ЕГУ будзе зарганізаваная тэматычная канферэнцыя для ўдзельнікаў.
Мова выкладання: беларуская, руская.
Рэгістрацыя – з 1 снежня 2011 г. па 22 студзеня 2012 г.
– асаблівасці рэгістрацыі, патрабаванні да ўдзельнікаў, мэты курса, чаканыя вынікі, раздзелы і тэмы праграмы, фармат працы, мімімальныя ўмовы атрымання сертыфіката ды інш.
Паводле сайта студэнцкай супольнасці ЕГУ
ЕГУ: Бясплатны дыстанцыйны курс для школьнікаў
10.12.2011