5 студзеня (чацвер) 2012 г.  ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» у рамках праграмы «Наш сусед – Еўрасаюз» праводзіць Круглы стол «Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе: досвед, выклікі, перспектывы».
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» у рамках праграмы «Наш сусед – Еўрасаюз» праводзіць Круглы стол «Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе: досвед, выклікі, перспектывы». 
У ходзе Круглага стала мяркуецца прадэманстраваць розны досвед па распаўсюду ведаў аб Еўрапейскім Саюзе і абмеркаваць перспектывы працы ў гэтым кірунку. 
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі устаноў адукацыі, якім цікавая гэтая тэма і якія плануюць выкарыстаць атрыманы досвед у сваёй практычнай дзейнасці. 
Круглы стол пройдзе ў клубным пакоі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Я. Раў (пр. Газеты Праўда 11). 
Праграма Круглага стала  (doc 57,5 Kb) 
Абавязковая ўмова ўдзелу – папярэдняя заяўка да 3 студзеня 2012 г. (з указаннем наступнай інфармацыі: Ф.І., маб. 
тэлефон, е-mail, арганізацыя/пасада). 
Заяўкі прымаюцца ў вуснай форме на тэл. +375 29 6781504 ці на мэйл nastaunik@gmail.com. 
Кантактная асоба: Ала Валянцінаўна Дзяргай . 
Круглы стол «Пра Еўрапейскі Саюз у школе: досвед, выклікі, перспектывы»
30.12.2011


 
  
 
