Апошні тэрмін падачы прац – 12 лютага  Еўрапейскі гуманітарны універсітэт абвяшчае конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2012 года.
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт абвяшчае конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2012 года. 
Будучыя абітурыенты могуць удзельнічаць у конкурсе ў адным з навучальных кірункаў бакалаўрскай школы: 
- Культурная спадчына і турызм 
- Медыя і візуальны дызайн 
- Медыя і камунікацыя: масавыя камунікацыі і журналістыка 
- Медыя і камунікацыя: візуальная культура 
- Міжнароднае права 
- Паліталогія і еўрапейскія даследаванні 
- Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва 
Конкурс ладзіцца ў два этапы. На папярэднім этапе конкурсу ва ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Аб беларускай ідэнтычнасці». Адборачны этап конкурсу для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак (ад двух да пяці) на тэму «Школа 21 стагоддзя». 
Працы (эсэ і паштоўкі) павінны быць дасланы да 12 лютага 2012 года праз электронную пошту на адрас marathon@ehu.lt . 
Заяўка для ўдзелу ў конкурсе прымаецца ў электронным выглядзе 
Канкурсанты, якія паспяхова прайшлі папярэдні этап, будуць запрошаны на вочны этап, які адбудзецца ў канцы лютага. 
У ходзе вочнага этапу конкурсу ўдзельнікам ва ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», будзе прапанавана выканаць пісьмовае творчае заданне па абраным навучальнага кірунку. Час абмежаваны 120 хвілінамі. Вочны этап конкурсу для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме выканання творчых заданняў паводле фармату ўступнага іспыту па кампазіцыі. Час абмежаваны 180 хвілінамі. 
З вынікаў конкурсу рашэннем конкурснай камісіі вызначаюцца пераможцы (I, II і III месца) конкурсу. 
Пераможцы (I-III месцы) «Інтэлектуальнага марафону», якія паступаюць у ЕГУ на праграму бакалаўрскага ўзроўню, вызваляюцца ад уступнага іспыту па напісанні эсэ (тыя, хто паступаюць на праграму «Медыя і візуальны дызайн» – ад уступнага іспыту па кампазіцыі). Пераможцам (I месца) выстаўляецца адзнака 10 балаў, тым, хто заняў II і III месцы – ацэнка, атрыманая на конкурсе. 
Пры іншых роўных умовах пры залічэнні ў ЕГУ прыёмная камісія універсітэта дадае пераможцам «Інтэлектуальнага марафону» (I месца) 0,5 бала да агульнай сумы балаў, набраных за ўступныя іспыты. 
Пераможцы конкурсу будуць запрошаныя ў Вільнюс на Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю, якая адбудзецца 18–20 мая; ім будуць сплачаныя дарожныя выдаткі, пражыванне, культурная праграма і візы. 
Патрабаванні да выканання і афармлення працаў, расклад і ўмовы этапаў ды інш. – на ehu.lt  
«Інтэлектуальны марафон»: Конкурс творчых прац абітурыентаў ЕГУ – 2012
23.01.2012


 
  
 
