Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка. Мінск: 2011
Кніга складзена педагогамі-практыкамі на аснове ўласнага досведу. Матэрыялы для выдання далі польскія і беларускія настаўнікі, якія засвоілі сістэму актыўнай ацэнкі падчас навучальных семінараў ды аўтарскіх курсаў – і перанеслі яе ў свой клас. Практыка паказвае, што актыўная ацэнка падыходзіць для любога ўзроўню і тыпу навучання, а таксама можа быць выкарыстана ў выхаваўчай і пазашкольнай працы.
Для шырокага кола педагогаў і метадыстаў.
Увага! Выданне «Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка» педагогі могуць атрымаць бясплатна, даслаўшы запыт на info@nastaunik.eu . У запыце пазначце: імя-прозвішча і/ці установу адукацыі, паштовы адрас з індэксам.
Газета «Рэспубліка»:
Ацэнка і адзнака – розныя рэчы: апошняя заўсёды мае балавы паказнік, а першая – неабавязкова.
Актыўную ацэнку можна вызначыць як стратэгію навучання, у межах якой вучні маюць магчымасць увесь час бачыць, разумець свае поспехі (і радавацца ім), няўдачы (і ліквідаваць прабелы), авалодваць працэдурамі ацэнкі і ўзаемнай ацэнкі, кіраваць уласным навучаннем. Важна адзначыць, што актыўная ацэнка не выключае ацэньванне ў балах, гэта значыць выстаўленне адзнак.
Сістэма актыўнай ацэнкі зарэкамендавала сябе ў шматлікіх краінах, у тым ліку і ў суседняй Польшчы.
У Беларусі праект па ўкараненню інавацыйнай мадэлі кантрольна-ацэнкавай дзейнасці настаўніка і навучэнца ажыццяўляўся на працягу двух гадоў у гімназіях Маладзечна і Мікашэвічаў, пры падтрымцы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Сайт «Актыўная ацэнка»:
Актыўная ацэнка эфектыўна рыхтуе маладых людзей вучыцца на працягу ўсяго жыцця, што з’яўляецца неабходным навыкам y сучасным свеце.
Спампаваць (pdf 1,2 Mb)
Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка
08.02.2012