Апошні тэрмін падачы зпаявак – 10 чэрвеня
Амерыканскі ўніверсітэт у Балгарыі праводзіць штогадовы адукацыйны летнік у горадзе Благаеўград, Балгарыя. Летнік адкрыты для школьнікаў 14 – 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй.
Праграма ўключае ў сябе навучальныя курсы, якія развіваюць і паляпшаюць навыкі студэнтаў у такіх галінах, як творчасць, бізнес, тэатр, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі ды грамадскія працы. Дзённыя заняткі, спорт, мастацтва і рамёствы, экскурсіі, кіно і дыскатэкі ды іншыя мерапрыемствы таксама ўключаны ў праграму летніка, каб зрабіць яго больш інтэнсіўным і цікавым. Настаўнікі, якія з’яўляюцца носьбітамі англійскай мовы, уцягнуць студэнтаў у праекты, абмеркаванні і абмен ідэямі, што істотна палепшыць іх гутарковую англійскую мову.
Тыя студэнты, якія паспяхова скончаць праграму і не парушаць правілы летніка, атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курсу ад Амерыканскага ўніверсітэта ў Балгарыі.
Дзве сесіі лета – 2012
• 3-тыднёвы летнік, 1–21 ліпеня 2012, унёсак: 630 еўра
• 2-тыднёвы летнік, 22 ліпеня – 04 жніўня 2012, унёсак: 420 еўра
Зборы ўключаюць у сябе:
• Разнастайныя акадэмічныя заняткі раніцай
• Спорт і актыўны адпачынак
• Навучальныя матэрыялы
• Доступ да AUBG камп'ютарных лабараторый
• Корпус, у якім жывуць студэнты, і ежу 3 разы на дзень
• Экскурсіі ў выходныя дні
• Уваходныя квіткі ў культурныя і спартыўныя збудаванні
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 чэрвеня 2012 г.
Настаўнікі, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць бясплатнае жытло і харчаванне. Выкладчыкі англійскай мовы, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў TOEFL / SAT падрыхтоўчых курсаў бясплатна.
Дадатковая інфармацыя, правілы, рэгістрацыйныя формы і фотаздымкі з папярэдняга летніка на сайце: www.aubg.bg/camp .
Кантактная асоба: Mrs. Nadejda Afendova, дырэктар летніка.
Тэл: +359–73- 888212, факс: +359–73- 888161, e-mail: nadia@aubg.bg .
Паводле adukacyja-info
Адукацыйны летнік для школьнікаў у Балгарыі
15.02.2012