Семінары Інстытута імя Гётэ: Музеі – цэнтры адукацыі XXI ст.

15.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 лютага

Інстытут імя Гётэ ў Мінску праводзіць серыю семінараў на тэму «Музеі – цэнтры адукацыі XXI ст.» для супрацоўнікаў беларускіх музеяў і ўстаноў адукацыі, асноўная дзейнасць якіх скіравана на захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны і знаёмства з ёю шырокай грамадскасці.

Мэта семінараў – пазнаёміць удзельнікаў з ноў-хаў у працы нямецкіх музеяў, а таксама абмеркаваць канкрэтныя задачы і пытанні, з якімі сутыкаюцца беларускія музейныя спецыялісты. Акрамя таго, удзельнікі семінараў змогуць атрымаць уяўленне аб канцэпцыях нямецкіх і еўрапейскіх музеяў і пазнаёміцца з сучаснымі метадамі і інструментамі менеджменту ў сферы культуры і музейнай справы. 

Па сканчэнні серыі семінараў удзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

Семінары і воркшопы прысвечаны наступным тэмам:

9 сакавіка - семінар «Музеі і грамадства»
Музей як месца дыскусіі аб працэсах нацыянальнай ідэнтыфікацыі, сучасныя тэндэнцыі ў Германіі, Беларусі і Еўропе.

13 красавіка - семінар «Музеі і рынак»
Маркетынг як інструмент сістэматычнага працэсу кіравання.

3–4 мая - воркшоп «Музейная імпрэсія»
Афармленне выставы (прэзентацыя і інсцэніроўка, дакументаванне і сцэнаграфія).

15 чэрвеня - семінар «Музеі і выставы»
Стратэгічнае планаванне, канцэпцыі, праектны менеджмент.

14 верасня - семінар «Музеі і тэксты»
Дапамагчы зарыентавацца, абудзіць цікавасць, перадаць веды.

5 кастрычніка - семінар «Музеі і калекцыя»
Праца з экспанатамі і стратэгічнае калекцыянаванне.

25–26 кастрычніка - воркшоп «Усё для наведніка»
Вызначаем мэтавыя групы, распрацоўваем музейную камунікацыю, пашыраем сэрвіс.

9 лістапада - семінар «Музеі і менеджмент якасці»
Распрацоўка крытэрыяў эфектыўнасці і доўгатэрміновае забеспячэнне выканання стандартаў.

14 снежня - семінар «Музеі і будучыня»
Развіццё перспектыў праз супрацоўніцтва і ўдзел у асацыяцыях.

Праграма семінараў была распрацавана Інстытутам імя Гётэ ў Мінску з улікам навуковых парад канд. навук Крысціны Янеке (Tradicia History Service, Берлін/Мінск) і ў кааперацыі з Беларускім камітэтам ІКОМ.

Удзел у семінарах бясплатны. Усе семінары і воркшопы пройдуць у памяшканнях Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Удзельнікі будуць абраны спецыяльным журы. Заяўку з кароткім абгрунтаваннем Вашай матывацыі для ўдзелу ў семінарах дасылайце выключна ў электроннай форме на імя Наталлі Ількевіч на адрас natalja.ilkewitsch@minsk.goethe.org .

Апошні тэрмін падачы заявак: 24 лютага 2012 года.

Поспехаў Вам!

Паводле сайта Інстытута імя Гётэ