Апошні тэрмін падачы заявак – 3 сакавіка 2012 г.
Чэшская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі» пачынае прыняцце заяваў на мікрагранты па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды інфармаванасці аб мясцовых праблемах у рэгіёнах Беларусі.
Мэтамі праграмы з’яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
Заявы на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
- змяшчаць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама доказы, што арганізацыя здольная дасягнуць мэты, названыя ў праекце;
- заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць паміж сабой;
- заява павінна змяшчаць інфармацыю пра ўжо рэалізаваныя праекты і іх спонсараў;
- рэалізацыя і справаздачнасць праекта павінны быць выкананыя да 30 чэрвеня 2012 г.;
- заявы прымаюцца на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Структура заяўкі:
I. Агульная інфармацыя.
1. Назва праекта.
2. Назва арганізацыі.
3. Кіраўнік праекта, Праектная група / Рэалізатары.
4. Кантактныя зьвесткі: Адрас, Электронная пошта, Тэлефон, Skype.
5. Рэгіён.
6. Сума гранта.
7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары.
8. Тэрмін рэалізацыі праекта.
II. Апісанне праекта (не больш за 2 нармаваныя старонкі A4).
III. Мэта/ Чаканыя вынікі/ Мэтавая група (не больш за старонку A4).
IV. План дзеянняў/ Часавы графік.
V. Каштарыс (паводле магчымасці ў Excel).
Каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна даслаць заяўку, запоўненую згодна з патрабаваннямі, на электронны адрас: lida.vackova@clovekvtisni.cz .
Апошні тэрмін падачы заявак: 3 сакавіка 2012 г.
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
«Чалавек у нядолі»: Конкурс праектаў
22.02.2012



