Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб’яднаны шлях» абвесціла пра дыстанцыйнае навучанне юрыстаў для грамадскіх аб’яднанняў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты юрыдычных спецыяльнасцяў (3–5 курсы) і супрацоўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія хочуць пазнаёміцца з пытаннямі прававога рэгулявання дзейнасці некамерцыйных арганізацый.
Праграма ўключае ў сябе шырокі спектр пытанняў: ад асноваў дзейнасці некамерцыйных арганізацый і іх рэгістрацыі да гаспадарчай дзейнасці, інтэлектуальнай уласнасці, пытанняў працоўнага права. Праграма носіць практычны характар: будуць разглядацца рэальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца некамерцыйныя арганізацыі.
Для дыстанцыйнага навучання будзе скарыстаны інтэрнэт-модуль, што дазволіць удзельнікам з усёй Беларусі аператыўна камунікаваць з трэнерам-кансультантам і паміж сабой.
Каб узяць удзел, неабходна даслаць заяўку ў адвольнай форме на электронны адрас: uwb@ngo.by .
Тэл. (+ 375 29) 6 30 32 76
Паводле ngo.by
Дыстанцыйнае навучанне ў сферы некамерцыйнага права
24.02.2012



