Міжнародныя лінгвістычныя летнікі для школьнікаў

23.03.2012

Міжнародныя летнікі па вывучэнні гутарковых замежных моў арганізуе РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» у рамках праграмы «Культура свету». Летнікі адбудуцца ў чэрвені-ліпені 2012 года ў Беларусі. Асаблівасцю гэтых мерапрыемстваў з'яўляецца тое, што выкладчыкамі будуць носьбіты мовы.

аб праектах, кожны з якіх будзе доўжыцца 9 дзён:

- Мост англійскай мовы і культуры (заяўкі прымаюцца да 20 мая)
- Мост нямецкай мовы і культуры (заяўкі прымаюцца да 1 чэрвеня)
- Мост кітайскай мовы і культуры (заяўкі прымаюцца да 1 мая)

Групы фармуюцца на аснове пададзеных заявак. Колькасць месцаў у кожнай групе абмежаваная.

Паводле рассылкі РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА»