Пасля афіцыйнага звароту ў Мінадукацыі, гарвыканкам і Гродзенскі універсітэт імя Я. Купалы ад 23 лютага 2012 г. з просьбай прадаставіць аудыторыю для правядзення агульнанацыянальнай дыктоўкі, мэта якой – пашырэнне ўжытку беларускай мовы сярод насельніцтва, грамадская арганізацыя атрымала адмоўны адказ.
Намеснік міністра адукацыі К.Фарына патлумачыў,што дадатковае правядзенне дыктоўкі будзе празмернай нагрузкай на вучня (!?), хаця ў лісце ясна было напісана, што удзельнікамі гэтага мерапрыемства будуць людзі ад 7 да 70 гадоў…
Гродзенскі універсітэт адмовіў на падставе быццам бы таго, што ў гэты дзень будзе адбывацца трэці этап рэпетыцыйнага тэставання, а гарвыканкам спаслаўся на тое, што гаспадар памяшкання (універсітэт) не даў згоды.
Усе гэтае зачараванае кола адказаў аніяк не адпавядае рэспубліканскаму плану мерапрыемстваў, зацвержаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь № 91 ад 27.01.2012 скіраванаму на правядзенне Года кнігі і мерапрыемстваў, звязаных з роднай мовай. Ці запланаваныя мерапрыемствы для запланаваных «сваіх» арганізацый, «сваіх» пісьменнікаў і «сваіх» грамадзянаў?
Паводле інфармацыі Гродзенскага аддзялення ТБШ
Гродзенскаму ТБШ адмовілі ў памяшканні для дыктоўкі
23.03.2012