Блог настаўнікаў Беларусі

11.04.2012

Шаноўныя сябры! З прыемнасцю рэкамендуем вам аб’яднаную стужку блогаў настаўнікаў Беларусі inspiration.blog.tut.by . Рэсурс створаны групай калегаў з мэтай аб’яднаць прадметныя блогі беларускіх настаўнікаў, наладзіць іх камунікацыю і падтрымку.

Апрача наўпростай трансляцыі артыкулаў, Блог настаўнікаў Беларусі прапануе наведнікам надзвычай жывы і прыязны форум, на якім можна абмеркаваць дасягненні, падзяліцца навінамі, знайсці супольнае вырашэнне праблемы.

Таксама вы можаце дадаваць свае рэсурсы ў аб’яднаную стужку.

«Быць першымі заўсёды няпроста. Але калі мы разам – перашкоды здаюцца не такімі страшнымі і, спадзяюся, адно ў адным мы знойдзем крыніцу для папаўнення ўласных сілаў," - кажа ініцыятарка Блога настаўнікаў Беларусі спн.Таццяна.