Школьнікам: Адукацыйны тыдзень у Боне

14.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая 2012 г. 

Грамадская арганізацыя «Minsk Club Bonn» запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў адукацыйным тыдні, які адбудзецца 1–8 ліпеня 2012 г. і будзе прысвечаны тэме «Узнаўляльныя віды энергіі».

Падчас візіту беларускія ўдзельнікі наведаюць установы і прадпрыемствы г.Бона, паўдзельнічаюць у сусветным кангрэсе па ветравой энергіі, дыскусіях з нямецкімі школьнікамі і студэнтамі.

Заяўкі дасылаць на мэйл Else Rieser: erieser@t-online.de да 31 мая.

Арганізатары забяспечваюць выдаткі за дарогу, пражыванне, харчаванне, праезд па горадзе і праграму.

Складка на ўдзел 50 еўра.



Паводле adukacyja.info