«Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі для адукацыйнага сектара Беларусі»: Навучальны візіт у Талін

16.07.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 ліпеня, 18.00

12 – 18 жніўня 2012 г. у Таліне (Эстонія) адбудзецца навучальны візіт «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі для адукацыйнага сектара Беларусі». Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі адукацыйнага сектара Беларусі – сябры няўрадавых арганізацый, аналітычных цэнтраў і камерцыйных устаноў, якія працуюць у сферы адукацыі, а таксама настаўнікі, выкладчыкі, персанал навучальных устаноў.

Арганізатары візіту – Е-Governance Academy і Міжнародная некамерцыйная арганізацыя Пакт. У праграму ўваходзіць наведванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў Эстоніі, сустрэчы з няўрадавымі арганізацыямі, якія працуюць у сферы навучання інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям, а таксама візіт у Міністэрства адукацыі і навукі Эстоніі і Нацыянальны цэнтр экзаменаў і кваліфікацыі.

Працоўная мова візіту – руская.

Адбор удзельнікаў будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія раней не ўдзельнічалі ў падобных мерапрыемствах і стажыроўках, а таксама ўдзельнікам з рэгіёнаў Беларусі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст (не больш за 1 старонку) на pact@pact.org.ua з паметкай ў тэме ліста «ICT for education». Дакументы прымаюцца да 18.00 (паводле беларускага часу) 20 ліпеня 2012 г. Пра вынікі адбору будзе паведамлена не пазней за 22 ліпеня.

Арганізатары аказваюць дапамогу ў атрыманні віз для ўдзельнікаў візіту і пакрываюць усе выдаткі знаходжання ў Эстоніі.

Любыя пытанні, звязаныя з удзелам у візіце, калі ласка, накіроўвайце на pact@pact.org.ua .

Паводле adukacyja.info