«Паэтычны ветразь»: Конкурс юных чытальнікаў

15.08.2012

Папярэдняе праслухоўванне – суботамі з 1 верасня па 30 лістапада

лажэнне
аб конкурсе юных чытальнікаў
«ПАЭТЫЧНЫ ВЕТРАЗЬ»

Праект прымеркаваны да юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і аб’яўленага ў Беларусі Года кнігі.

Мэта:

папулярызацыя беларускай літаратуры сярод дзяцей і моладзі.

Задачы:

- развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі;
- прадастаўленне магчымасці самавыражэння;
- прыцягненне ўвагі слухачоў да таленавітых дзетак.
- пашырэнне пазаэфірных кантактаў з аўдыторыяй канала «Культура».

Арганізацыйны камітэт:

часовая творчая група праекта «Мэры Попінс» канала «Культура» Беларускага радыё.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

1. Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых намінацыях:
1) 7–12 гадоў;
2) 12–17 гадоў.

2. Геаграфія ўдзельнікаў – Рэспубліка Беларусь.

3. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
- запоўніць анкету-заяўку, форма якой размешчана на старонцы праграмы «Мэры Попінс» канала «Культура» ў Інтэрнэце на сайце www.tvr.by, і даслаць яе на адрас электроннай пошты: meripopins@open.by;
- вывучыць на памяць 1 верш на выбар са спадчыны Я.Купалы, Я.Коласа, або М.Танка;
- прыехаць у Дом радыё ў прызначаныя для праслухоўвання даты і выразна прачытаць вывучаны верш на мікрафон у студыі.

!!! Матэрыяльныя затраты на праезд да месца правядзення конкурсу аргкамітэт не кампенсуе.

Этапы рэалізацыі конкурсу:

1 этап

Папярэдняе праслухоўванне і запіс вершаў праводзіць аргкамітэт конкурсу (з 01.09.12 па 30.11.12) па суботах (даты будуць удакладнены).

У азначаны перыяд вершы гучаць у эфіры праграмы «Мэры Попінс» з мэтаю вызначыць слухацкія сімпатыі.

Будзе забяспечана тэлефоннае галасаванне за найлепшага выканаўцу.

01.12.12 -08.12.12. Вызначаюцца 24 паўфіналісты конкурсу:

12 удзельнікаў ва ўзроставай намінацыі 7–12 гадоў і 12 удзельнікаў ва ўзроставай намінацыі 12–17 гадоў. Вызначае аргкамітэт.

Крытэрыі ацэнкі:
- арыгінальнасць у выбары ве
рша (няма абмежавання школьнай праграмай);
- артыстызм;
- адпаведнасць арфаэпічным нормам беларускай мовы;
- аб’ём твора.

2 этап

У сярэдзіне снежня (дата будзе ўдакладнена) адбудзецца фінал, які вызначыць прызёраў (1-е, 2-е, 3-е месца) у абедзвюх узроставых намінацыях.

Фіналістаў вызначае прафесійнае журы, у склад якога, акрамя супрацоўнікаў канала «Культура», будуць запрошаны літаратары, рэжысёры, акцёры, тыя, хто мае непасрэднае дачыненне да дзіцячай творчасці.

Месца правядзення фіналу – Вялікая студыя Дома радыё.

На фінал будзе запрошаны і ўладальнік прыза слухацкіх сімпатый, які вызначыцца тэлефонным галасаваннем.

Падвядзенне вынікаў

Кожны член журы ацэньвае ўдзельнікаў па 10-ці бальнай шкале адкрытым галасаваннем і запаўняе пратакольны ліст. Прызёры вызначаюцца па колькасці набраных балаў.

Членам журы дазваляецца ўзнагародзіць фіналістаў і паўфіналістаў спецыяльнымі дыпломамі.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца адразу пасля фіналу ў Вялікай студыі Дома радыё.

З фіналістамі, уладальнікамі спецыяльных дыпломаў і ўладальнікам прыза слухацкіх сімпатый (па выніках тэлефоннага галасавання) будуць запісаны інтэрв’ю для святочнага навагодняга эфіру праграмы «Мэры Попінс».