Сутыкнуўся з праблемай: хацеў адрэдагаваць пад каляндарна-тэматычнае планаванне праграму факультатыва па фізіцы і не змог – МА забараніла ўсялякае выпраўленне дакумента і паставіла пароль. Вельмі жорсткі ўчынак, бо банальна перабіраць тэкст – шкада часу. Іншы спосаб таксама працаёмісты: захаваць дакумент у фармаце PDF, а потым распазнаць праз FineReader.
Але, пашукаўшы ў сеціве, знайшоў вельмі хуткі спосаб.
Адкрываем дакумент у Word.
Захоўваем дакумент як Web-старонку і абавязкова закрываем.
Адкрываем атрыманы HTML-дакумент у Блакноце (правай кнопкай/ адкрыць з дапамогай).
Выконваем пошук па слове
Вось гэта “ABCDEF01” замяніце на “0000” (чатыры нулі).
Захоўваем і закрываем Блакнот. Пароль зняты!
Адкрываем захаваны HTML-дакумент у Word (правай кнопкай/ адкрыць з дапамогай).
Здымаем абарону (укладка рэцэнзаванне/ абарона/ зняць абарону).
Захоўваем дакумент з пашырэннем doc (docx). Усё!
У мяне на ўсе дзеянні сышло менш за хвіліну.
Анатоль, Physbugs
Як зняць з дакумента Word абарону ад рэдагавання
29.08.2012