«Я – будучы прадпрымальнік»: Конкурс дзіцячага малюнка

11.09.2012

Малюнкі можна дасылаць да 1 лістапада 2012 г. 

У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых падгруп:

1) да 7 гадоў
2) ад 7 да 10 гадоў

Задача юных мастакоў – расказаць пра вядомых ім бізнэсмэнаў, выказаць стаўленне да прадпрымальніцкай справы, паказаць, у чым заключаюцца перавагі працы, калі чалавек працуе на сябе. Малюнкі можна дасылаць з 1 верасня па 1 лістапада 2012 г. па е-mail: gew_belarus@bel.biz або на адрас: г. Мінск, вул. Піянерская, 41–201, Цэнтр дзелавых камунікацый BEL.BIZ.

Малюнкі будзе ацэньваць прафесійнае журы. Усе працы будуць размешчаныя на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, на выставе дзіцячага малюнка, а таксама падчас цырымоній адкрыцця і закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

Пераможцы атрымаюць у падарунак цацкі.

Усе ўдзельнікі будуць запрошаныя на цырымонію ўзнагароджання ў дзіцячы забаўляльны цэнтр і атрымаюць заахвочвальны салодкі падарунак.

Паводле week.bel.biz