Апошні тэрмін рэгістрацыі – 9 лістапада 2012 г.
Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску паведамляе аб прадастаўленні наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў 2013 – 2014 навучальным годзе:
- 5 стыпендый для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў / магістраў на чэшскай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання курсаў па вывучэнню чэшскай мовы з наступнай здачай уступных іспытаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прадастаўленні стыпендыі будзе аддавацца кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі і сельскую гаспадарку.
- 1 стыпендыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі экзамены на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове (па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, грамадскіх або прыродазнаўчых навук, эканомікі і інфарматыкі).
Кандыдаты на атрыманне стыпендыі павінны зарэгістравацца да 9 лістапада 2012 г. на сайце: ttp://registr.dzs.cz/registr.nsf.
З падрабязнай інфармацыяй аб прадастаўленні стыпендый можна пазнаёміцца на http://www.msmt.cz/international-cooperation-1/scholarships-for-the-academic-year-2013–2014.
http://www.msmt.cz/mezinarodni-vztahy/stipendia-vlady-ceske-republiky-rozvojove-zeme.
Паводле mzv.cz
Стыпендыі ўрада Чэшскай Рэспублікі 2013–2014
04.10.2012