«Разам – дзецям»: Дзень адчыненых дзвярэй

15.10.2012

30 кастрычніка 2012 г.

Калі вам хочацца дапамагаць дзеткам у няпростых жыццёвых сітуацыях, але не ведаеце, як; не ўпэўнены, што гатовыя; не ведаеце, да каго звярнуцца – прыходзьце на Дзень адчыненых дзвярэй у валанцёрскую ініцыятыву «Разам – дзецям». Мы можам даць вам патрэбныя адказы!

Сардэчна запрашаем наведаць Дзень адчыненых (для вас!) дзвярэй 30 кастрычніка 2012 г. у 18.30. Дзеля найлепшага планавання нашай з вамі сустрэчы просім зарэгістравацца – мы дашлем вам падрабязную інфармацыю наконт сустрэчы адразу ж пасля рэгістрацыі.

Будзем радыя бачыць вас! :)

Болей інфармацыі пра «Разам – дзецям»
Нашая старонка ўкантакце