«Восем крокаў да мінулага»

19.10.2012

Адукацыйны краязнаўчы праект для вучняў старэйшых класаў

Даслаў Андрэй Кузьмін, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»

Фармаванне гістарычных ведаў па гісторыі роднага краю – складаны педагагічны працэс, які прадугледжвае дзейнасць педагога і навучэнцаў і выкарыстанне педагогам розных метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей. Трэба прапанаваць такія фрагменты гісторыі Радзімы, якія маглі б нешта скалыхнуць у душы, зрушыць ўяўленні пра мінулае, а праз яго – і пра сучаснае, і пра будучае Беларусі...

Навошта?

Выхаванне стаўлення да роднага краю важна для фармавання маральнага аблічча падлетка, бо замацоўвае ўяўленні аб маральных каштоўнасцях, спрыяе іх усведамленню, фармаванню ў дзяцей такіх маральных якасцяў, як спагадлівасць, адвага, гонар, павага. Таму так важна праводзіць мэтанакіраваную працу па гісторыка-краязнаўчым выхаванні.

Праект «Восем крокаў да мінулага» быў амаль цалкам рэалізаваны ў 2011/2012 навучальным годзе. Рэзультаты маюць станоўчую афарбоўку: навучэнцы атрымалі шэраг дыпломаў і ўзнагарод на рознаўзроўневых конкурсах; у школе стала выдаецца вучнёўская газета і разнастайныя краязнаўчыя буклеты; удала вядзецца пошукавая краязнаўчая дзейнасць; падвышаецца цікавасць да вывучэння гісторыі…

Праект doc 198

Дадаткі:

• Даследчы праект «25 гістарычных каштоўнасцяў Крычава» (будзе далучана пазней)
• Школьная газета pdf 479
• Буклет па гісторыі Крычава pdf 586
• «Крычаў-абаронца Радзімы»: Мультымедыйная прэзентацыя па гісторыі Крычава ppt 19,7 Mb