01.11.2012
Партал http://vitinvest.by на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіў Лeaнiд Шур, Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і трансферу тэхналогій ТДА «Віцебскі бізнес-цэнтр».
Мэта рэсурсу – развіццё прадпрымальніцтва, у тым ліку інавацыйнага. Падтрымка прыватнага бізнесу спрыяе разняволенню грамадзян, вызваленню ад адміністрацыйнага дыктату. Ужыванне інавацый дапамагае прадпрымальнікам стаць больш незалежнымі і з большай паспяховасцю канкураваць з дзяржаўнымі арганізацыямі. Пры гэтым важна і падтрымліваць пастаянны дыялог з уладамі для паляпшэння дзелавога асяроддзя...