Апошні тэрмін – 2 студзеня 2013 г.
Рэспубліканскі конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці «Энергія і асяроддзе пражывання» праводзіцца ў рамках міжнароднага адукацыйнага праекта SPARE (найбуйнейшага міжнароднага адукацыйнага праекта для школьнікаў па адукацыі ў пытаннях змянення клімату і энергетыкі) і сусветнай дэкады ААН «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» пры падтрымцы Нарвежскага таварыства аховы прыроды і INFORSE Europe (Еўрапейская сетка развіцця ўстойлівай энергетыкі).
Конкурс 2012/2013 года праводзіцца пад дэвізам: «Захаваем клімат – пачнём з простых энергетычных рашэнняў».
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі, якія зацікаўлены і ўжо маюць дасягненні ў практычнай дзейнасці ў галіне змены клімату, укаранення энергазберажэння, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі для мясцовых патрэбаў, у павышэнні энергаэфектыўнасці школьных будынкаў, у развіцці адукацыі школьнікаў і асветы насельніцтва па пытаннях эфектыўнага выкарыстання і зберажэння энергіі.
Конкурс праводзіцца з 15 кастрычніка 2012 года па 15 люты 2013 года ў два этапы:
- Першы этап (абласны, г. Мінск) – з 15 кастрычніка 2012 года па 1 студзеня 2013 г.;
- Другі этап (рэспубліканскі) – з 2 студзеня па 15 лютага 2013 года.
Падвядзенне вынікаў адбудзецца да 15 лютага 2013 года.
Работы, якія занялі першыя месцы ў кожнай намінацыі, будуць накіраваныя на міжнародны конкурс да 15 сакавіка 2013 года.
Намінацыі для вучняў:
1. Практычная праца.
2. Тэарэтычная праца (праект).
3. Інфармаванне грамадства / прапаганда энергаэфектыўнасці і энергазберажэння.
Намінацыі для педагогаў:
4. Урок / дыдактычныя матэрыялы «Простыя энергетычныя рашэнні супраць змены клімату».
Для ўдзелу ў конкурсе установам адукацыі неабходна зарэгістравацца на сайце spare-belarus.by і пасля актывацыі акаўнта запоўніць анкету SPARE школы Беларусі да адпраўлення дакументаў на абласны этап конкурсу. Конкурсныя працы, дасланыя незарэгістраванымі ўдзельнікамі, разглядацца не будуць.
Тэрмін падачы прац на рэспубліканскі этап конкурсу – не пазней за 2 студзеня 2013 г.
пра ўмовы конкурсу на spare-belarus.by
Конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці
26.11.2012



