Адкрытая дыскусія «Праблемы моладзевага развіцця ў Беларусі»

28.11.2012

27 Лістапада 2012 г.

Адукацыйны партал Адукацыя.Інфо запрашае паўдзельнічаць у адкрытай дыскусіі «Праблемы моладзевага развіцця ў Беларусі», якая адбудзецца ў чацвер 29 лістапада ў 19–00 у галерэі "Ў" па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці 37а.

Спецыяльныя госці-выступоўцы:

Дзмітры Ісаёнак, Адукацыя.Інфо – адкрытасць рынку працы ў Беларусі для моладзі, праблемы абароны працоўных правоў моладзі, абавязковае размеркаванне;

Паэтка Валярына Кустава – магчымасці для культурніцкага развіцця маладых творцаў, запатрабаванасць моладзевай культуры на рынку і ў шырэйшых колах грамадства;

Тамара Мацкевіч, Настаўнік.info – дастасаванасць беларускай сістэмы адукацыі да рынку працы і адпаведнасць міжнародным трэндам;

Вольга Палевікова, 34mag.net – праблемы моладзі ў Беларусі і за мяжой, дзе і наколькі сапраўды лепей.

Падчас сустрэчы абмяркуем разам з гасцямі вышэй акрэсленыя праблемы моладзі, а таксама дапоўнім іх сваімі. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі НДА і СМІ, а таксама усе жадаючыя, зацікаўленыя моладзевай і сацыяльнай праблематыкай.

Пасля афіцыйнай часткі запрашаем працягнуць дускусію ў нефармальнай абстаноўцы.

Паводле adukacyja.info