12.12.12: «ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ»

12.12.2012

Белдзяржфілармонія 19.00

Творцы патрэбны краіне. Каб стваралі Цуды. Каб будавалі Вежы. Каб хацелі жыць дзеля Айчыны. Каб іх можна было выганяць з краіны і знішчаць іх творы. Каб яны, не гледзячы ні на што, вярталіся на радзіму і будавалі новыя Вежы і стваралі новыя Цуды.

Люцыян Таполя – герой паэмы Максіма Танка – створыць Цуд, перажыве выгнанне, збудуе Вежу ў прэм’ерным творы Ларысы Сімаковіч.

12 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі – rondo-опера «ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ» . Выканаўцы: Ян Жанчак, Дыяна Трыфанава, Ігар Задарожны, Ларыса Сімаковіч, фальклор-тэатр «Госціца», Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы (мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава), Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец).