19 снежня 2012 г.
Прэзентацыя дзвюх кампакт-кружэлак школьных вершаў «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» адбудзецца 19 снежня а 19-ай гадзіне ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а).
Сабраныя пад адной вокладкай творы начыталі й наспявалі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Генадзь Бураўкін, Лявон Вольскі, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш, Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Падчас прэзентацыі выступяць удзельнікі праекта: Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Юрась Жыгамонт, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава. Вядучы прэзентацыі – Міхась Скобла.
У выпуску выдання таксама бралі ўдзел: Вольга Кашэвіч (фартэпіяна), Валер Бяляеў (гукарэжысура), Ларыса Арлова (дызайн).
Паводле n-europe.eu
Прэзентацыя аўдыёальбома з вершамі са школьнай праграмы
13.12.2012