Міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў

17.12.2012

Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 29 лютага 2013 г. 

Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) абвясціла пачатак штогадовага міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму навакольнага асяроддзя. Конкурс арганізаваны ЮНЭП, японскім Фондам за глабальны мір і навакольнае асяроддзе, кампаніяй Баер і карпарацыяй Нікан. Конкурс праводзіцца з 1991 года і за гэты час сабраў больш за 3 мільёны малюнкаў ад дзяцей больш чым з 150 краін.

Тэма 22-га конкурсу малюнкаў – «Вада».




Падтэмы конкурсу: «Вада: крыніца жыцця», «Вада: адкуль яна з’яўляецца?»

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ўсяго свету ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.

Малюнкі павінны быць атрыманы Рэгіянальным бюро ЮНЭП да 29 лютага 2013 г. 

У прызавым фондзе конкурсу грашовыя прэміі, паездкі на Міжнародную дзіцячую канферэнцыю, дыпломы.

Малюнкі, пададзеныя на конкурс, будуць выкарыстоўвацца для арганізацыі выставаў, афармлення вэб-сайтаў, вырабу плакатаў, публікацый і прыцягнення сродкаў для правядзення дзіцячых мерапрыемстваў па навакольным асяроддзі ў будучыні.

на un.by